Гарнітура „Гушча“
На ўсё ёсьць свая часіна,
І ўсё прыдзе ў сваім часе.
Якуб Колас „Сымон-Музыка“, 1925г.Тарас Гушча — Якуб Колас, Агарак; К.Адзінокі; К.Альбуцкі; Андрэй „сацыяліст“; К.Белорус; Тамаш Булава; Ганна Груд; Тарас Гушча; Дземяноў Гуз; Пятрусь Дзягель; Дзядзька Карусь; Дубовы Ліст; Ганна Крум; Кудесник; Карусь Лапаць; Левы; Лесавік; Марцін з-за рэчкі; Мікалаевец; М.Міцкевіч; Наднёманец; Народный учитель; Свой чалавек; Стары шут; Иван Торба і іншыя (3 лістапада [ст. ст. 22 кастрычніка] 1882, засьценак Акінчыцы, цяпер у межах гораду Стоўбцы — 13 жніўня 1956, Менск) — клясык беларускае літаратуры, грамадзкі дзяяч, перакладнік, пэдагог, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры ĭ беларускае літаратурнае мовы.
Гарнітура „Гушча“ прысьвячаецца менавіта яму. Як доўг, як дар.