Гарнітура „Гвозд“
Мы добра ведаем, што некаторыя асаблівасьці нашага нацыянальнага „Я", якімі мы хацелі-б гардзіцца, шмат хто з чужынцаў лічыць за вялікія хібы. Так, прыкладам, нашую прыраджоную скромнасьць — лічуць за забітасьць, за хвараблівую, арганічную няздольнасьць; адсутнасьць у нас захапнасьці, якая ў гісторыі ўзгадоўваецца колёнізацыĭнымі імкненьнямі, — прыĭмаюць за адзнаку слабасьці; нашую прыроджаную мягкасьць і лагоднасьць, што сьведчыць аб гістарычнаĭ культурнасьці беларускага народу, — прыĭмаюць за адсутнасьць цьвёрдасьці, трываласьці і ўпартасьці ў барацьбе. Ал. Галынец (Аб аргумантах ад разуму і аб аргумантах ад сэрца).
Алесь Галынец — (Аляксандар Цьвікевіч, А. Ц., Алесь Незалежны, А. Гвоздзь) (22 чэрвеня 1888, Бярэсьце — 30 сьнежня 1937, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, юрыст, публіцыст.
Напісаў артыкул „Аб аргумантах ад разуму і аб аргумантах ад сэрца“. Загаловак якога стаўся асноваю для гарнітуры „Гвозд“: